МО́ТАЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА.

У Іванавіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Ясельда (цячэ праз возера) за 20 км на Пн ад г. Іванава. Пл. 1 км2, даўж. 1,8 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 2 м. Пл. вадазбору 3588 км2. Схілы катлавіны выш. да 6 м, часткова разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.

т. 10, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)